Нацбанк чакае, што ў 2014 годзе курс долара складзе каля 9500 рублёў
Такія дадзеныя змешчаныя ў абгрунтаванні да праекта Асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год.
Гаворка ідзе пра сярэднегадавы курс долара.
Мяркуецца, што "для забеспячэння гнуткага рэагавання на ваганні курсаў замежных валют і забеспячэння ўнутранай і знешняй сбалансаванасці абменны курс беларускага рубля будзе фармавацца, зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты".
Пры гэтым Нацбанк Беларусі мае намер накіраваць у 2014 годзе валютныя інтэрвенцыі толькі на згладжванне рэзкіх кан'юнктурных ваганняў абменнага курсу, паведамляе БелаПАН.