Нацбанк плануе ўкараніць лічбавы беларускі рубель да 2026 года

Аперацыі з лічбавым рублём будуць адносіцца да безнаяўных плацяжоў

Аперацыі з лічбавым рублём будуць адносіцца да безнаяўных плацяжоў / pixabay.com

Праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі ўхвалена "Канцэпцыя лічбавага беларускага рубля" і прынята рашэнне аб пачатку распрацоўкі яго адпаведнай платформы. Нацбанк плануе ўкараніць лічбавы беларускі рубель да 2026 года. Адзначаецца, што мэтай новаўвядзення з'яўляецца "пашырэнне ўмоў для развіцця нацыянальнага плацежнага рынку і стварэнне патэнцыялу для выкарыстання лічбавай валюты цэнтральнага банка ў трансгранічных плацяжах".

Гэта будзе законны плацёжны сродак, адпаведны наяўным грошам. Аперацыі з лічбавым рублём будуць адносіцца да безнаяўных плацяжоў.

Мяркуецца, што кожны кліент банка — фізічная ці юрыдычная асоба — будуць мець адзін лічбавы рахунак, але пры патрэбе могуць мець некалькі ключоў да асобных кашалькоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі