Нацбанк працягнуў прыпыненне ліцэнзіі “Н.Е.Б. Банка” яшчэ на год
Нацыянальны банк працягнуў на адзін год прынятыя раней рашэнні аб прыпыненні ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, выдадзенай “Н.Е.Б. Банку”. Гэта ўстанове забаронена ажыццяўляць практычна ўсе банкаўскія аперацыі, апроч вядзення раней адкрытых банкаўскіх рахункаў юрыдычных асобаў.
Як паведамляе БелаПАН, гэтая мера прынятая ў сувязі з невыкананнем банкам ліцэнзійных патрабаванняў да велічыні нарматыўнага капіталу, а таксама іншымі парушэннямі, звязанымі з невыкананнем асобных нарматываў бяспечнага функцыянавання.
Банк не можа заключаць новыя дамовы і працягваць старыя дамовы з кліентамі.
“Н.Е.Б. Банк” быў зарэгістраваны ў 2009 годзе і на той момант называўся “Онербанк”, але пазней быў пераназваны. Яго акцыянерамі з’яўляюцца іранскія бізнэсмены.