Нацбанк пракаментаваў працу місіі МВФ у Беларусі, крэдыт яшчэ не далі
Нацбанк пракаментаваў нядаўнюю працу місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі. Як вядома, кіраўніцтва нашай краіны спадзяецца на атрыманне новага крэдыту (каля 3 млрд долараў), але фонд не спяшаецца прымаць рашэнне.
У паведамленні "Аб узаемадзеянні Урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з місіяй Міжнароднага валютнага фонду" адзначаецца, што "падчас праведзеных перамоваў бакам удалося істотна зблізіць свае пазіцыі".
Заяўляецца, што "дэталёвае абмеркаванне з экспертамі МВФ будзе прадоўжана на працягу найбліжэйшага часу". А пакуль распрацоўваюцца меры, "накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці і забеспячэнне ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі".
Лукашэнка пракаментаваў прапановы місіі МВФ: Ніякай алергіі!
Міністр эканомікі: Мы практычна выходзім на новую праграму з МВФ
Нагадаем, у панядзелак кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам. Лукашэнка заявіў, што прапановы МВФ наконт праграмы заснаваныя на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі і ніводзін пункт не выклікаў у яго “ніякай алергіі”. 18 лістапада намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц ацаніў шанцы Беларусі на новы крэдыт ад МВФ як вельмі высокія.
Фота: Fotolia