Нацбанк выпускае памятную манету да 100-годдзя дыпслужбы Беларусі
Нацбанк выпускае дзве новыя памятныя манеты — да 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы і да 5-годдзя Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова рэгулятара ад 2 верасня 2019 года №354 апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Манета “Еўразійскі эканамічны саюз. 5 год” выйдзе ў абарачэнне 9 верасня. Яна будзе ў двух варыянтах — сярэбраная (наміналам у 20 рублёў і з накладам у 499 адзінак) і медна-нікілевая (намінал у 1 рубель, наклад — 999 адзінак).
Памятную манету “Дыпламатычная служба Беларусі. 100 год” выпусцяць у абарачэнне з 16 верасня. Сярэбраная манета будзе мець намінал у 10 рублёў і выйдзе накладам 750 адзінак, а медна-нікілевая — намінал у 1 рубель і наклад 1,5 тысячы адзінак.