Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 17% гадавых
Нацыянальны банк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 17% гадавых. Адбудзецца гэта 18 студзеня. На сённяшні дзень яна складае 18%. Таксама праз два тыдні будуць зніжаныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў з 23% да 22% гадавых.
Магчымасці далейшага зніжэння Нацыянальным банкам працэнтных ставак "будуць вызначацца ўстойлівасцю зніжэння тэмпаў росту спажывецкіх цэнаў, адпаведнасці іх фактычнай дынамікі прагнозу, а таксама станам плацёжнага баланcу Рэспублікі Беларусь".
Больш падрабязна пра рашэнне Нацбанка гл. тут.