Нацыянальная бібліятэка: Мы працуем у звычайным рэжыме
Звесткі пра пажар у галоўнай бібліятэцы краіны не пацвярджаюць ні бібліятэкары, ні ратавальнікі.
У "Нашай ніве" з'явілася паведамленне са спасылкай на чытача, што ў цокальным паверсе Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся пажар, чытачоў папрасілі сысці.
Прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі ў каментары Еўрарадыё абверг звесткі:
Навіцкі: "Ніякіх надзвычайных сітуацый у Нацыянальнай бібліятэцы няма. Ратавальніцкая тэхніка туды не адпраўлялася і не адпраўляецца".
У самой Нацыянальнай бібліятэцы Еўрарадыё таксама сказалі, што працуюць у звычайным рэжыме.
Фота — interfax.by