Нацыянальная даменная зона BY адзначае 20-годдзе (відэа)

Імёны першых сайтаў акрамя канчатку by пераважна мелі яшчэ прамежкавае minsk. За два апошнія гады колькасць даменаў вырасла больш чым у два разы — з 45-ці тысяч у 2011-м да сотні тысяч беларускіх сайтаў сёлета.



Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што па тэмпах росту мы апярэджваем еўрапейскіх лідараў: Партугалію, Ісландыю, Чарнагорыю і Румынію. На сённяшні дзень у зоне .BY распрададзеныя ўсе двухлітарныя дамены. Большасць сайтаў, якія заканчваюцца на BY, зарэгістравалі менавіта беларусы. А сёлета можа з'явіцца кірылічная зона .Бел. Тэхнічны адміністратар вядзе перамовы з міжнароднай арганізацыяй, якая кіруе даменнымі імёнамі.
 

Фота — Fotolia, відэа — АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі