Надаль паўтарыў гістарычны рэкорд Федэрэра
Рафаэль Надаль паўтарыў гістарычны рэкорд швейцарца Роджэра Федэрэра. На рахунку іспанца цяпер таксама 953 перамогі на адкрытых кортах. Чарговую перамогу ён здабыў у чвэрцьфінале турніру ў Індыян-Уэлсе.
На трэцім месцы — серб Новак Джокавіч з 824 перамогамі. Усе трое тэнісістаў — былыя першыя ракеткі свету.
Most Outdoor Wins #BNPPO22 #IndianWells #BNPParibasOpen pic.twitter.com/KGxGgvJKu1
— Damian Modliński (@D_Modlinski) March 18, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.