Надвор'е на Каляды: снег, завіруха і марозы
У суботу 25 снежня ў Беларусі чакаецца сапраўднае каляднае надвор'е. Па большай частцы тэрыторыі пройдуць снег і завіруха, на дарогах магчымая галаледзіца, не выключаны і парывісты вецер, паведамляе "Белгідрамет".
Найхаладней будзе ў Віцебску: уначы слупок тэрмометра апусціцца да -10 -12 градусаў, удзень — да -6 -8 градусаў.
У Мінску і Магілёве — да -8 - 10 ноччу, і -5 -7 днём. У Гродне будзе крыху цяплей: -6 -8 у начныя гадзіны, і -4 -6 — у дзённыя.
У Брэсце і Гомелі — максімум -7 уначы, і -5 удзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.