Надвор'е на нядзелю 15 траўня: вецер, навальніцы і да +20-ці
Вясна на Палессі / Еўрарадыё
У нядзелю 15 траўня ў Беларусь вернецца парывісты вецер, які бушаваў на мінулым тыдні, пры гэтым будзе цёпла, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Па паўночным усходзе ноччу, а днём па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні і заходні, з парывамі да 18 м/c у дзённы час.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа да +5+10, удзень — да 14-20-ці цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.