Надвор’е на нядзелю: да +22, пераважна без ападкаў
У бліжэйшыя суткі, 8 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны ўмеркаваны, удзень месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-9 градусаў (па паўднёвым усходзе да 11 градусаў), удзень чакаецца ад 16 да 22 градусаў цяпла (у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах — 11-15 градусаў).
Неспрыяльных умоваў надвор’я не чакаецца, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.