Надвор'е на нядзелю: ідуць навальніцы, але спякота яшчэ нікуды не сыходзіць
Тэмпература паветра ўначы апусціцца да +12..+18°С, удзень паветра прагрэецца да +24..+30°С / pixabay
Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы ў асобных раёнах Беларусі ў нядзелю, 21 жніўня.
Надвор'е ў гэты дзень складзецца пад уплывам няўстойлівай і вельмі цёплай паветранай масы, што паступае з поўдня Еўропы, паведамілі ў Гідраметцэнтры. Так што хай хмарнасць і навальніцы вас не заблытаюць: у выходныя ўсё яшчэ будзе горача.
Тэмпература паветра ўначы апусціцца да +12..+18°С, удзень паветра прагрэецца да +24..+30°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.