Надвор'е на панядзелак 24 студзеня: галалёдзіца, снег і да -20 уначы
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У панядзелак у Беларусі ўзмоцняцца маразы. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказваюць, што тэмпература паветра уначы апусціцца да -8 -14, пры праясненнях — да 15-20 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе - 3-9.
А ўвогуле чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах магчымы невялікі снег. Уначы і раніцай — слабы туман і намаразь. Вецер слабы. У некаторых месцах на дарогах — галалёдзіца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.