Надвор'е на панядзелак 4 ліпеня: да +32, навальніцы і кароткачасовыя дажджы
Лета на Палессі / Еўрарадыё
У панядзелак 4 ліпеня на тэрыторыі Беларусі захаваецца спякотнае надвор'е, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаюцца навальніцы і кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай магчымы туман. Вецер слабы, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ў межах 13-19 градусаў цяпла. Днём, у залежнасці ад рэгіёна, — слупок тэрмометра паднімецца да +23 +29-ці. На ўсходзе краіны паветра прагрэецца да +32. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.