Надвор’е на панядзелак: да +31, месцамі навальніцы

Толькі ўдзень у гранічных раёнах па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы і раніцай дзе-нідзе прагназуюць слабыя туманы.



Вецер будзе паўднёвым слабым на ўмеркаванага, пры навальніцах — парывістым.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-18 градусаў. Удзень будзе ад 23 да 29 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе месцамі — да плюс 30-31 градуса.



Сіноптыкі таксама заклікаюць не забывацца пра пажарную небяспеку, якая існуе ў лясах па паўднёвым усходзе Беларусі. Ідучы ў лес, варта памятаць пра асцярожнае абыходжанне з агнём, нагадвае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі