Надвор’е на панядзелак: моцны снег, да 8 градусаў марозу

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, па Брэсцкай вобласці — з дажджом. Уначы і раніцай у паўднёва-заходніх раёнах пройдзе моцны снег, месцамі прагназуецца галалёд, наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах будзе завіруха, на дарогах захаваецца галалёдзіца.



Вецер чакаецца пераменных напрамкаў, парывісты, па паўднёвым захадзе месцамі — моцны.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да 8 градусаў марозу, удзень — ад 0 да -5, па поўдні — да 2 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі