Надвор’е на панядзелак: дажджы, на поўначы — мокры снег
У бліжэйшыя суткі, 21 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца хмарнае надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, удзень месцамі — моцныя дажджы. Уначы ў крайніх паўночных раёнах магчымы мокры снег, а па поўдні ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер пераменных напрамкаў умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, па поўначы месцамі магчымыя замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 3-9 градусаў. Па поўдні ўначы будзе 8-10 градусаў цяпла, удзень — плюс 10-15 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.