Надвор’е на панядзелак: у Беларусь вяртаецца спёка
У бліжэйшыя суткі, 29 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — да 20 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 24-29 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны будзе 30-34 градусы.
Такое надвор’е адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.