Сіноптыкі: у пятніцу чакаецца спёка да +30
У бліжэйшыя суткі, 10 траўня, у Беларусі будзе невялікая хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Удзень па паўночна-заходніх раёнах прагназуецца кароткачасовы дождж, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы, уначы слабы, удзень — 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў. Удзень будзе 23-28 градусаў цяпла, па поўдні месцамі да плюс 30 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота — bymedia.net