Надвор'е на суботу: рыхтуйцеся фатаграфаваць снег
У суботу на большай частцы Беларусі выпадзе снег / pixabay
Снег выпадзе сёння, 19 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Па ўсходзе краіны пройдзе моцны снег, а на паўднёвым усходзе чакаюць нават слабую завею.
"На асобных частках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, па паўднёвым усходзе імпэтны", — папярэджваюць сіноптыкі.
Тэмпература паветра ўдзень не падымецца вышэй за -1°С.
У Мінску будзе хмарна і таксама з вялікай імавернасцю пройдзе снег. Кіроўцам варта быць асцярожнымі праз галалёдзіцу. Тэмпература паветра раніцай будзе каля -5..-6°С, днём -3..-5°С, вечарам -4..-6°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.