Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў біятлонным масстарце ў Аберхофе
Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла 8 студзеня ў нямецкім Аберхофе ў рамках этапу Кубка свету. Надзея ўдала правяла стральбу і зарабіла толькі адно штрафное кола на апошнім з чатырох агнявых рубяжоў, але паказала нізкую хуткасць. Для параўнання — фінка Кайса Макярайнен дапусціла 7 промахаў, але прыйшла на фініш восьмай.
Іншыя беларускі ў гонцы з масстартам не ўдзельнічалі. У мужчынскай гонцы беларусаў не было ўвогуле.
Перамога дасталася фаварытцы сёлетняга сезону Габрыэле Каўкалавай з Чэхіі, на другім месцы Лаура Дальмаер з Нямеччыны, на трэцім — яшчэ адна чэшка, Эва Пускарчыкава.