Надзею Каткавец звольнілі з пасады намесніцы кіраўніка спраў прэзідэнта
Надзея Каткавец вызваленая ад пасады намесніцы кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі.
Як паведамляе БЕЛТА, адпаведны ўказ №322 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 верасня.
Надзея Каткавец набыла вядомасць, калі працавала намесніцай міністра сельскай гаспадаркі. Тады яе выказванне пра "хаатычна складзеныя кошты" стала хітом інтэрнэта.
Пазней, калі Каткавец працавала ў Маскве ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, яна вызначылася фразай "трэнды-брэнды", якая таксама адразу пайшла ў народ.
Намесніцай кіраўнік спраў прэзідэнта яна была прызначаная 5 ліпеня 2013 года.