Нагорны: Міс Беларусь-2008 можа стаць рудая дзяўчына
На кастынгі прыходзяць у асноўным дзяўчаты славянскай знешнасці - светла-русыя з блакітнымі вачыма, але сябры журы не выключаюць, што пераможцай можа стаць дзяўчына з экзатычнай знешнасцю альбо рудая.
Па словах кіраўніка мадэльнага агенцтва Сяргея Нагорнага, яны не шукаюць канкрэтны тып дзяўчыны, бо апроч знешнасці канкурсантка павінна быць яшчэ артыстычнай і кемлівай, каб змагла дастойна прадстаўляць краіну на міжнародным узроўні. На пытанне Еўрарадыё, ці не робіць журы стаўку на славянскі тып знешнасці, Сяргей так і не адказаў.
Еўрарадыё: Апошні конкурс “Міс свету” паказаў, што зараз у модзе брунэткі. А вы на каго робіце стаўку - на бландзінак ці цёмнавалосых?
Сяргей Нагорны: Не ведаю, можа нават на рудую (смяецца). Можа, і рудая выйграе фінал. Не стаіць такой задачы, каб у фінале ўсе дзяўчаты былі з блакітнымі вачыма, светла-русыя “беларусачкі”. Неабавязкова, каб такая стала пераможцай, проста іх большасць прыходзіць на кастынг.
Еўрарадыё: Дзяўчат з экзатычнай знешнасцю маюць хоць нейкі шанец?
Сяргей Нагорны: Якую экзотыку вы хочаце адшукаць у Беларусі?
Еўрарадыё: Ну, не ўсе ж у нас бладзінкі з блакітнымі вачыма. Дастаткова толькі прайсціся па мінскіх вуліцах, каб сустрэць такі тыпаж.
Сяргей Нагорны: Ведаеце, мабыць на вуліцах і ёсць, але на кастынгах ідзе славянская знешнасць.
Не заўсёды артыстычныя таленты дзяўчыны могуць дапамагчы ёй выйсці ў фінал конкурсу. Так, адна дзяўчына спачатку ўразіла журы ўсходнім танцам, але пасля выхаду на подыум у купальніку, не змагла прайсці ў наступны тур.
Дырэктар мадэльнага агенцтва “Тамара” Тамара Ганчарова кажа Еўрарадыё, што па знешнасці фіналісткі “Міс Беларусь-2008” усе адразу ж павінны здагадацца, якую краіну яна прадстаўляе.
Тамара Ганчарова: Мы шукаем проста прыгожую, з нейкай унутранай харызмай, нейкую вельмі наіўную, з чыстым поглядам, з чыстымі вачыма – дзяўчыну, якая будзе сімвалам прыгажосці нашай краіны.
Пакуль самым багатым на прыгожых і цікавых дзяўчат лічыцца Гомель. У асноўным мадэлямі жадаюць стаць дзяўчаты 18-19 гадоў, самым сталым споўнілася 23. У гэтым годзе журы задае не толькі традыцыйныя пытанні, але правярае канкурсантак на наяўнасць пачуццё гумару. Такую задачу сябры журы даручылі рэзідэнту Comedy Club Яўгену Булку.
Яўген Булка: Калі сябры журы пытаюцца пра параметры: рост, ахопы ўсялякія, аб’ёмы, - я магу спытаць, колькі разоў падцягваецеся ці за колькі стометроўку бегаеце.
Еўрарадыё вырашыла даведацца ў сяброў журы іх ідэал жаночай прыгажосці.
Сяргей Нагорны: У мяне іх шмат. Разумееце, у нас 200 мадэляў, і кожная па-свойму цікавая і запатрабаваная, таму апісаць нейкі адзін немагчыма і непатрэбна.
Тамара Ганчарова: Гэта правільныя рысы твару, гэта высокія скулы, гэта чысты і светлы твар, гэта ўнутраны змест, які адлюстроўваецца на знешнасці і, канешне, культура цела.
Яўген Булка: Мне больш падабаюцца брунэткі. Хаця на кастынгу ў Гомелі выйшла на подыум такая прыгожая бландзінка, што я ажно пачырванеў і апусціў вочы.
Адборачныя туры “Міс Беларусь-2008” прайшлі ў 5 гарадах, наперадзе яшчэ 10. Плануецца, што ў пачатку лютага стане дакладна вядома, хто далей будзе змагацца за галоўны тытул.