“Накрутка” яўкі, “каруселі”, забарона фатаграфаваць ― адметнасці выбараў-2018
“Неактыўныя” і “мала каму цікавыя” мясцовыя выбары 2018 года нечакана перапоўніліся скандаламі. Незалежныя назіральнікі на выбарчых участках фіксавалі несупадзенне колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова з афіцыйнымі звесткамі, кандыдаты ў дэпутаты лавілі “карусельшчыкаў”, старшыні ўчастковых камісій катэгарычна забаранялі назіральнікам не толькі фатаграфаваць, але і ўвогуле карыстацца тэлефонамі.
Чаму схема правядзення выбараў так і не змянілася, ці стала больш парушэнняў на выбарах, абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з каардынатарам кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару” Алесем Сілковым і палітычным аглядальнікам Паўлюком Быкоўскім.