Намеснік галоўнага ўрача за $200 арганізаваў "цяжарнасць"
І дапамог атрымаць адтэрміноўку ад прызыву.
Мужчына працуе ў раённай бальніцы Кіраўска на Магілёўшчыне. За долары намеснік галоўнага ўрача выставіў непраўдзівы дыягназ дачцы мясцовай жыхаркі — "цяжарнасць 7-8 тыдняў". Гэтага было дастаткова, каб яе муж атрымаў адтэрміноўку прызыву ў беларускае войска.
Як інфармуе БЕЛТА, нейкім чынам пра гэта даведаліся супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама. Была распачата крымінальная справа па артыкуле "атрыманне хабару", праводзяцца следчыя дзеянні.
Фота — bymedia.net