Намеснік кіраўніка Адміністрацыі патлумачыў нізкі рэйтынг свабоды СМІ ў Беларусі
У складанні рэйтынгу свабоды СМІ вялікую ролю адыгрывае палітыка. Такую думку ў гутарцы з парталам tut.by выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі. "СМІ былі, ёсць і застаюцца інструментам уплыву (...). Палітычная падкладка адназначна ёсць, я ў гэтым упэўнены", — заявіў чыноўнік.
Як паведамлялася раней, у свежым рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 192-е месца з 199.
У Беларусі свабода слова на ўзроўні Кубы, а ў Іране і Сірыі яе больш
Бузоўскі наведаў ХХ Міжнародную спецыялізаваную выставу "СМІ ў Беларусі", якая адчынілася ў Мінску ў сераду, 11 траўня. Яна будзе дзейнічаць да 14 траўня.