Намеснік прэм’ера: Гасцініца “Кэмпінскі” не ўпісваецца ў ансамбль сталіцы
Падчас прамой лініі, у размове з Еўрарадыё, Анатоль Калінін прызнаў, што некаторыя новабуды ў Мінску не ўпісваюцца ў гістарычную забудову.
Анатоль Калінін: “Мы бачым, што асобныя аб’екты няўдала ўпісваюцца ў ансамбль нашай сталіцы. Гасцініца “Кэмпінскі” не ў якім разе не ўпісваюцца ўжо зараз мы гэта бачым. Хаця спачатку, на плакатах, яна гарманіравала з праспектам. Але ў цэлым нам удаецца захаваць аблічча сталіцы. Асобныя месцы не чапаць, пад забудову будучых пакаленняў”.
Таксама намеснік прэм'ер-міністра паабяцаў, што каркасныя праспекты і плошчы сталіцы застануцца нязменнымі.
Нагадаем, гасцініцу “Кэмпінскі” пачалі будаваць на праспекце Незалежнасці, каля цырку, яшчэ ў жніўні 2011 года. Ужо зараз недабуд "вырас" вышэй за цырк і іншыя навакольныя будынкі. Адным з ініцыятараў гэтай будоўлі была кампанія “Трайпл”, якая належыць Юрыю Чыжу. Ён, дарэчы, патрапіў у "чорны спіс" неўязных у краіны ЕС.
Фота — realt.onliner.by