Намесніка міністра будуць судзіць за перавышэнне паўнамоцтваў

Следчы камітэт закончыў расследаванне па крымінальнай справе былога першага намесніка кіраўніка Міністэрства лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы. Як паведамляе БЕЛТА, чыноўніка абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Ён застаецца пад вартай.

Справу Лісіцы будзе разглядаць Мінскі абласны суд. Дата пачатку працэсу пакуль не прызначаная. Таксама невядома, ці будзе суд закрытым або адкрытым.

Па звестках праваахоўнікаў, экс-намеснік міністра за кошт інавацыйнага фонду Мінлясгасу зрабіў рамонт у вылучанай яму двухузроўневай службовай кватэры ў аграгарадку Ждановічы. На рамонт 111 кв.м жылля ён выкарыстаў каля 300 млн рублёў з бюджэту.

Акрамя таго, з мая па верасень 2012 года Лісіца пражываў у нумары люкс ведамаснай гасцініцы без аплаты паслуг. Следства выявіла і іншыя парушэнні чыноўніка. Напрыклад, у 2005 годзе, калі яшчэ ён быў дырэктарам Старобінскага лясгасу, Лісіца незаконна завалодаў участкам плошчай 0,95 га і пабудаваў там катэдж. Участак знаходзіўся ў водаахоўнай зоне і адносіўся да земляў дзяржаўнага ляснога фонду, займаных лясамі першай групы.

На фота СТВ — Фёдар Лісіца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі