Нападаючы “Рэала” набыў сабе мяч з брыльянтаў (фота)

Нападаючы футбольнага клуба “Рэал” Карым Бензема стаў уладальнікам мяча, зробленага з каштоўных камянёў. Для яго вырабу спатрэбілася болей за 72 тысячы брыльянтаў. Мяч у 1250 карат выкананы ў натуральную велічыню.

Бензема замовіў выраб у вядомых ювеліраў Дэйва Блінга і Уіла Да Боса. Кошт каштоўнага мяча склала 250 тысяч долараў.

Тым часам аднаклубнік Бензема Крышціяну Раналду набыў кватэру ў Нью-Йорку. Партугальскі футбаліст будзе жыць апартаментах плошчай 233 квадратныя метры, за якія заплаціў 18,5 мільёна долараў, паведамляе Lenta.ru

Фота: davebling / Instagram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі