Без манёўраў: Украіна не фіксуе падазронай актыўнасці на мяжы з Беларуссю

Мяжа паміж Украінай і Беларуссю / ua.news
Мяжа паміж Украінай і Беларуссю / ua.news

Украіна пакуль не фіксуе падвышаную актыўнасць беларускіх войскаў у памежжы, вынікае з заявы старшыні Кіеўскай абласной адміністрацыі Аляксея Кулебы.

Разам з кіраўніцтвам абласной паліцыі ён выехаў на мяжу Кіеўскай вобласці ў Чарнобыль.

“Было шмат інфармацыі рознага плана што тычыцца магчымасці новага ўварванне расійскіх войскаў з боку беларускай мяжы. На сённяшні дзень усё ў вобласці спакойна", — кажа Кулеба.

Інфармацыю пра тое, што ў прымежжы вядуцца якія-небудзь актыўныя дзеянні, ён не пацвярджае.

"Тая інфармацыя, якую вы бачыце ў сацыяльных сетках, не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя ў Кіеўскай вобласці нармальная. Усё пад кантролем сіл бяспекі”, — сказаў Кулеба.

Ён дадаў, што Кіеўская вобласць, тым не менш, знаходзіцца пад сталай пагрозай нападу і ракетных удараў.

Каментар Аляксея Кулебы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі