Напярэдадні гульні з “Дынама” швейцарскі “Цюрых” прадаў найлепшага гульца

Паўабаронца “Цюрыха” Ясін Шыхаўі перайшоў у катарскі клуб “Аль-Гарафа”. Кантракт падпісаны да лета 2017 года.

28-гадовы Шыхаўі выступаў за “Цюрых” з 2007 года. Правёў за каманду 154 матчы, забіў 30 мячоў. З мінулага сезона быў капітанам “Цюрыха”, паведамляе by.tribuna.com

Прэзідэнт “Цюрыха” Анчыліа Канэпі так пракаментаваў раставанне з гульцом:

“Вядома, Ясін быў адным з лепшых гульцоў, якія выступалі ў Швейцарыі. На жаль, праз траўмы ў яго не атрымалася цалкам раскрыць свой патэнцыял. Зараз ён мае шанец праявіць сябе за мяжой. Рады за яго”, — сказаў Канэпі.  

Разам з тым у адстаўку адпраўлены галоўны трэнер “Цюрыха” Урс Майер. Прычына спынення супрацоўніцтва - няўдачы каманды ва ўнутраным першынстве і на еўраарэне. Цярпенне кіраўніцтва скончылася пасля хатняга паражэння ад “Грасхопера” (2:3) у чэмпіянаце краіны, паведамляе PRESSBALL.

З пераймальнікам швейцарцы пакуль не вызначыліся. У дадзены момант камандай кіруюць памочнікі Майера Масіма Рыца і Алекс Керн.

Нагадаем, што матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы пройдзе з Брэсце 6 жніўня. У першым матчы мінчане перайгралі ў гасцях “Цюрых” з лікам 1:0. Жывая трансляцыя матча пачнецца ў 20:10 на канале Беларусь-5.

Фота: africatopsports.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі