Напярэдадні мінскіх перамоваў Лукашэнка пагаварыў з Пуціным па тэлефоне
Яны выказалі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у больш хуткім спыненні ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны.
11 лютага адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, перадае БЕЛТА.
Паведамляецца, што кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі арганізацыйна-тэхнічныя пытанні па падрыхтоўцы сённяшняй сустрэчы ў рамках "нармандскага фармату". Таксама абмяркоўваліся асноўныя змястоўныя моманты дакумента, які распрацоўваецца цяпер на ўзроўні дэлегацый і будзе вынесены на разгляд лідараў дзяржаў у "нармандскім фармаце". Суразмоўцы выказалі ўзаемную зацікаўленасць у больш хуткім спыненні ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны.
Прыбыццё кіраўнікоў Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі чакаецца ў другой палове дня 11 лютага.
Фота — 1tv.ru