Напярэдадні Новага года ў Мінску валанцёры раздавалі ежу бяздомным (фота)
Напярэдадні Новага года ў Мінску валанцёры раздавалі ежу бяздомным. Яны накармілі некалькі дзясяткаў чалавек. Ім таксама раздалі цёплыя рэчы.
Адзначым, што, магчыма, дзякуючы нядаўняй публікацыі Еўрарадыё, на раздачу ежы прыйшло некалькі новых валанцёраў. Дзве дзяўчыны прынеслі некалькі пакетаў з цёплымі рэчамі, хлопец — адзенне і хатнія закаткі, пара маладых людзей — 30 кавалкаў пірага.