Наркагандляр з Расіі сустрэў сваё 18-годдзе за кратамі ў Беларусі

Сталічныя праваахоўнікі сумесна з калегамі з Гомеля затрымалі маладога чалавека, які праз інтэрнэт-краму паведамляў сваім пасярэднікам пра месцы закладак са спайсам. У міліцыю паступіла інфармацыя, што нейкі гомельскі аператар праз інтэрнэт паведамляе кліентам адрасы схованак з таварам. Наркадзялка затрымалі ў яго дома.

Затым у Першамайскім раёне сталіцы знайшлі болей за 20 закладак з псіхатропам, а ў Заводскім раёне — болей за 10.
Затрыманы мае расійскае грамадзянства. Яго арыштавалі 24 ліпеня, а на наступны дзень хлопец адзначыў сваё 18-годдзе, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Таксама праваахоўнікі затрымалі дваіх яго пасярэднікаў з беларускімі пашпартамі — маладыя людзі ва ўзросце 22 і 23 гадоў рабілі па Мінску закладкі з курыльнымі сумесямі. Цяпер усім траім пагражае да 15 гадоў турмы.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі