NASA папярэдзіла пра набліжэнне да Зямлі пяці астэроідаў
NASA папярэдзіла пра набліжэнне да Зямлі пяці астэроідаў. Два з іх акажуцца бліжэй да нашай планеты, чым Месяц.
Тры астэроіды памерам 10-24 метраў у дыяметры чакаліся 16 снежня. Бліжэйшы з касмічных гасцей праляціць на адлегласці 343 тысячы км (да Месяца больш за 384 тысячы км). Яшчэ два астэроіды чакаюцца 18 снежня. Іх дыяметр складае 7-30 метраў. Бліжэйшы праляціць на адлегласці 57,1 тысячы км ад Зямлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.