Насельніцтва сталіцы з пачатку года ўзрасло на 7 тысяч чалавек
Натуральны прырост склаў 1,5 тысяч, а міграцыйны — 5,4 тысячы чалавек.
1 чэрвеня мінчукоў было 1 мільён 907 тысяч 90 чалавек.
У Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы адзначаюць, што ў першыя пяць месяцаў нарадзілася амаль на 5% болей дзяцей, чым летась у аналагічны перыяд. Зрэшты, колькасць памерлых таксама ўзрасла — на 3%.
У працаздольным узросце памерла 1 625 чалавек (на 3,4% меней, чым летась). Асноўная прычына смерцяў у маладых і адносна маладых — захворванні сістэмы кровазвароту.
За студзень-травень сёлета зарэгістравалі 4726 шлюбаў і 3246 разводаў. Колькасць шлюбаў узрасла на 16,9%, а разводаў паменела на 3,2%, інфармуе БелаПАН.