Настальгія vs турма: топ прычын, чаму ехаць у Беларусь небяспечна — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Навагоднія і калядныя святы паказалі, як шмат беларусаў, жывучы ў краінах Еўрасаюза, па магчымасці ездзіць на радзіму на святы. Спачатку мы назіралі за кіламетровымі чэргамі на выезд з Польшчы ў Беларусь, а праз некалькі дзён — у адваротным кірунку. Асабліва балюча на гэта глядзець тым, хто праз пагрозу затрымання і наяўнасць крымінальных спраў паводле палітычных матываў наведаць сваякоў і родную хату не можа. І часцяком такія людзі задумваюцца, ці не варта і ім рызыкнуць ды паспрабаваць перасекчы мяжу…

Ці існуе імавернасць, што страх пераследу перабольшаны і вярнуцца можна, як праверыць такую магчымасць? Ці варта давяраць абяцанням прапаганды, следчых альбо сябраў “камісіі па вяртанні”, што бяспечнае вяртанне магчымае? Ці не супярэчаць мясцоваму заканадаўству краін ЕС жаданне зладзіць пікет у падтрымку аднаго з “кандыдатаў-спойлераў” на лукашэнкаўскім выбарчым рытуале? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні, у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі