Настаўніца з Гродзеншчыны не змагла аспрэчыць штраф у 51 мільён ад BelToll

Настаўніца з Гродзеншчыны не змагла аспрэчыць штраф у 51 мільён ад BelToll

Скандальная гісторыя пачалася яшчэ ў верасні 2014 года. Настаўніца мастацкай школы Людміла Маціевіч прыгнала ў Беларусь 3-гадовы “Рэно Меган”. Чакаючы зарплаты, яна каля месяца не ставіла машыну на ўлік і ездзіла на транзітных нумарах. Праз месяц Людмілу спынілі супрацоўнікі транспартнай інспекцыі і паведамілі пра шалёны штраф, які на той момант складаў 3800 еўра.

За што аштрафавалі Людмілу Маціевіч (падрабязная гісторыя)

Сістэма платных дарог BelToll тады толькі набірала хаду. Як і Людміла, на ёй апякліся многія іншыя беларусы. Нехта купляў новую машыну ў мінскім аўтасалоне і, пераганяючы яе ў абласны цэнтр, трапляў на штраф. Нехта купляў у Беларусі карыстаную машыну, ездзіў на транзітах, а потым таксама трапляў на штраф. Рэч у тым, што да жніўня 2015 года любыя транзітныя нумары прыроўніваліся да замежных.

Па словах Людмілы Маціевіч, яна нават не падазравала, што парушае заканадаўства. Дзяўчына спрабавала аспрэчыць штраф, прайшоўшы праз суды ўсіх інстанцый. Але грошы ўсё адно давялося плаціць.

“Зварот да СМІ не прынёс мне ніякай карысці. Таму ў мяне сёння няма настрою ўсё гэта згадваць”, — расчаравана дзеліцца эмоцыямі Людміла. 

Настаўніца з Гродзеншчыны не змагла аспрэчыць штраф у 51 мільён ад BelToll

Штраф для настаўніцы аказаўся ў пяць разоў большым, чым даюць за п’янку за рулём. А за месяц у школе Маціевіч зарабляе ў 10 разоў менш, чым ёй налічылі ў BelToll.

Пакуль наша транспартная інспекцыя ва ўсю штрафавала беларусаў за транзітныя нумары, расіяне маглі бясплатна карыстацца нашымі платнымі дарогамі. 

Гучная гісторыя Людмілы Маціевіч, а таксама скандальныя выпадкі з іншымі кіроўцамі паўплывалі на з’яўленне 10 жніўня 2015 года ўказа № 349. Паводле яго, ад аплаты BelToll былі вызваленыя:

  • кіроўцы легкавікоў на часовых беларускіх транзітных нумарах,
  • кіроўцы легкавікоў, увезеных у Беларусь і на ўсю тэрыторыю ЕЭС (цягам 10 дзён пасля ўвозу),
  • кіроўцы транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Данецкай і Луганскай абласцях Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі