Настаўнік, праграміст і студэнтка каталіся на чыгунцы на самаробнай дрызіне

Настаўнік, праграміст і студэнтка каталіся на чыгунцы на самаробнай дрызіне

Настаўнік хіміі, інжынер-праграміст і студэнтка з Расіі, якая вучыцца ў беларускай сталіцы, каталіся на чыгунцы на самаробнай дрызіне. Здарэнне адбылося ў Мінску. Уначы ў міліцыю звярнуліся чыгуначнікі. Яны паведамілі пра траіх невядомых, якіх заўважылі на ўчастку чыгункі "Міханавічы — Шабаны" на мотадрызіне.

Як інфармуе sputnik.by, у Міханавічах міліцыянеры нікога не заўважылі, але звярнулі ўвагу на аўтамабіль Opel з прычэпам, на які двое мужчын грузілі дрызіну. У выніку, усіх траіх зламыснікаў (мужчын ва ўзросце 32-х гадоў і 20-гадовую дзяўчыну) затрымала міліцыя, ім пагражае штраф — да 42 рублёў (за парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным ці гарадскім электрычным транспарце).

Дарэчы, праваахоўнікам мужчыны патлумачылі, што спраектаваў і зрабіў дрызіну хімік у пачатку ліпеня. На яе ён паставіў бензінавы рухавік. Дрызіна магла перасоўвацца з хуткасцю 40 кіламетраў за гадзіну. Адзначаецца, што на ўчастку чыгункі, на якім адбываліся паездкі на самаробнай дрызіне, пасажырскія цягнікі не курсіруюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі