Насту Палажанку выпусцілі з-за кратаў

З ізалятара КДБ Насту Палажанку забраў бацька. Зараз 20-гадовая дзяўчына, якая амаль два месяцы правяла ў пастарунку ў якасці падазраванай у арганізацыі і ўдзеле ў так званых масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску, вярнулася дадому.

Паплечніца Насты Палажанкі па "Маладым фронце" Таццяна Шапуцька кажа, што вялікага аптымізму дзяўчына з нагоды вызвалення не адчувае. Асабліва пасля таго, як даведалася, што Васіль Парфянкоў асуджаны па "Справе 19 снежня" на 4 гады калоніі строгага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі