NATO зафіксавала "істотны" адвод расійскіх войскаў з Украіны
Аднак частка расійскіх войскаў усё яшчэ застаецца ва ўсходняй Украіне.
Пра гэта паведамляе брытанская служба BBC са спасылкай на словы афіцэра NATO Джэя Янсена. У той жа час, кажа Янсен, складана дакладна падлічыць колькасць расійскіх салдат ва Украіне, бо частка пунктаў пропуску на мяжы дагэтуль кантралюецца сепаратыстамі.
Як нагадвае УНІАН, па звестках ААН, у расійска-ўкраінскім канфлікце на ўсходзе Украіны загінулі ўжо больш за 3500 чалавек.
Фота — Reuters