Наўседа нагадаў, што ўрад Літвы абяцаў спыніць Беларускую АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

У аўторак падчас выступу ў Сейме Літвы прэзідэнт Гітанас Наўседа згадаў пра Беларускую АЭС. Ён нагадаў пра абяцанне, якое даваў літоўскі ўрад.

"Цяперашні ўрад Літвы прыйшоў да ўлады з абяцаннямі спыніць беларускую электрастанцыю,цытуе словы Наўседы Delfi. — Хоць зрабіць гэтага не ўдалося, здавацца нельга. Для забеспячэння нацыянальнай бяспекі неабходная зладжаная і сумесная праца інстытутаў краіны".

Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што яму ўдалося зрабіць так, каб Беларуская АЭС апынулася ў цэнтры ўвагі ЕС.

"Я асабіста дамагаўся і дамогся таго, каб Беларуская АЭС была прызнаная праблемай усяго Еўрасаюза, — гаварыў літоўскі прэзідэнт. — Гэта адлюстравана ў прынятых высновах Еўрапейскага савета. Адказным установам самы час прадставіць канкрэтныя прапановы па мерах барацьбы з Астравецкай пагрозай. Мы не можам больш чакаць".

Сёлета МЗС Літвы запатрабаваў спыніць Беларускую АЭС да развязання ўсіх праблем, звязаных з ядзернай бяспекай, якія выявілі міжнародныя місіі. У Літве адзначаюць, што праект БелАЭС мае шмат нявырашаных пытанняў бяспекі. Сярод іх называюцца ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і насельніцтва Літвы.

У Мінску з прэтэнзіямі ўладаў Літвы катэгарычна не згодныя. У чэрвені другі энергаблок Беларускай АЭС зноў падключылі да сеткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі