Навагрудскі замак рэканструявалі — у 3D

Навагрудскі замак рэканструявалі — у 3D

У інтэрнэце з'явілася відэа-рэканструкцыя Навагрудскага замка. Рэканструкцыю ў 3D зрабіў вядомы аніматар Алег Мініч.

Замак у Навагрудку быў узведзены ў XIV—XVI стагоддзях, ён быў адным з самых магутных на беларускіх землях.

Да нашых дзён захаваліся толькі руіны дзвюх вежаў — Шчытовай і Касцельнай. Яны вельмі папулярныя сярод турыстаў. На тэрыторыі замка штогод ладзяцца рыцарскія фэсты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі