Навагрудскія чыноўнікі маліліся, каб пайшоў дождж (фота)

Навагрудскія чыноўнікі маліліся, каб пайшоў дождж (фота)

19 чэрвеня ў Свята-Мікольскім кафедральным саборы Навагрудка адбыўся малебен аб дажджу. Узначаліў яго благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук, паведамляе eparhia.by.

Паведамляецца, што на набажэнства прыйшло ўсё кіраўніцтва раёна — старшыня райвыканкама Анатоль Маркевіч, кіраўнікі аддзелаў выканкама, старшыня райсавета Сяргей Мішарын.

Таксама малебны прайшлі ва ўсіх храмах благачынія і на гаспадарчых дварах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі