Навапалачаніна з "бяздоннай" карткай асудзілі на 9 гадоў турмы

На 9 гадоў турмы і канфіскацыю маёмасці асуджаны навапалачанін, які скарыстаўся збоем у банкаўскай сістэме. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на дзяржаўнага абвінаваўцу па справе, старшага памочніка пракурора пракуратуры Наваполацка Мікіту Бялько.

Як паведамлялася раней, 32-гадовы рабочы з Наваполацку скарыстаўся збоем у банкаўскай сістэме: грошы на яго картцы не спісваліся пасля атрымання. У выніку за 9 месяцаў ён прыўлашчыў 1,7 млрд рублёў.

Па словах мужчыны, пабачыўшы такую з'яву, ён падышоў да банкаўскага работніка і спытаў, чаму так адбываецца. У банку нібыта ніяк не адрэагавалі на яго заяву. Таму рабочы працягнуў карыстацца "бяздонным" рахункам.

Атрыманыя грошы мужчына растраціў на асабістыя патрэбы. Кампенсаваць з усёй сумы зламыснік змог толькі 420 млн рублёў. Дарэчы, на судзе ён так і не прызнаў сваю віну.

Фота — checherskivestnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі