Наваполацкай кандыдатцы вынеслі папярэджанне за лозунг "Далоў дыктатуру страху!"
Кандыдатка ў дэпутаты па Наваполацкай выбарчай акрузе №24 Вольга Дамаскіна атрымала папярэджанне ад выбарчай камісіі. Чальцам камісіі не спадабаўся лозунг "Далоў дыктатуру страху!", размешчаны на адным з пікетаў Дамаскінай. Пра гэта актывістка руху "За свабоду", паведаміла ў сваім акаўнце на Фэйсбуку.
"Вы ўсе запытваецеся, так чым скончыўся мой учорашні паход у акруговую.
Папярэджанне!!!!
На адным з плакацікаў на пікеце было напісана “Долой диктатуру страха", так вось сказалі, што парушаны арт.47 Выбарчага кодэксу.
А як думаеце вы?
Да якой пазіцыі з гэтага арт.47 можна аднесці выраз “Долой диктатуру страха"?
Што мела на ўвазе камісія? Выходзіць што акруговая камісія ЗА дыктатуру страху???" — напісала ў сацсетках Дамаскіна
У 47-м артыкуле Выбачага кодэксу ў выбарчай агітацыі забараняецца прапаганда вайны, заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, абразы і паклёп і г.д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.