Навошта лідары “Гавары праўду” хадзілі да расійскага пасла?
12 сакавіка лідары грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч сустрэліся з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам. Па словах Андрэя Дзмітрыева, падчас сустрэчы абмяркоўвалася будучыня Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Навошта прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі ініцыявалі сустрэчу з паслом Расіі? Ці могуць беларускія апазіцыянеры сумесна з расійскім дыпламатам вырашаць “будучыню Саюзнай дзяржавы”? Ці не ў пошуках грошай на ўдзел у будучых выбарчых кампаніяй хадзілі ў расійскую амбасаду Дзмітрыеў і Караткевіч? Ці пралічвалі яны, як гэтая сустрэча адаб’ецца на іх палітычным іміджы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідары кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч.