Найлепшага футбаліста Беларусі 2021 года і яго жонку судзілі за пратэсты

Андрэй Салавей

Андрэй Салавей / abff.by

Найлепшага футбаліста Беларусі 2021 года Андрэя Салаўя і яго жонку Аксану судзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года ("за грубае парушэнне грамадскага парадку"). Справу ў сярэдзіне лістапада разглядаў Першамайскі суд Мінска. Прысуд — па 2 гады "хатняй хіміі".

Пасля суда Салавей гуляў у матчах вышэйшай лігі, заўважае "Трыбуна".

Андрэю Салаўю 13 снежня споўніцца 30 гадоў. Гуляў за беларускія клубы і за казахстанскі "Аксу". Са студзеня 2024-га — футбаліст мазырскай "Славіі".

Падчас пратэстаў 2020-га некаторыя футбалісты затрымліваліся і былі асуджаныя. Пасля шэраг гульцоў трапілі ў "чорны спіс" Мінспорту. Ім не дазвалялі выступаць у беларускім чэмпіянаце. Некаторыя "раскаяліся" і "прызналі памылкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі