Наёмны забойца, паляўнічы на сабак, рэцыдывіст: хто ў Беларусі забіваў сілавікоў

Самыя гучныя выпадкі забойстваў сілавікоў у Беларусі / sk.gov.by
Самыя гучныя выпадкі забойстваў сілавікоў у Беларусі / sk.gov.by

Учора ў Мінску ў часе "адпрацоўкі адрасоў" мінчук аказаў супраціў сілавікам — стрэліў са стрэльбы ў аднаго з супрацоўнікаў КДБ, якія ўварваліся ў яго кватэру. Сілавікі адкрылі агонь у адказ і застрэлілі мужчыну. Паранены афіцэр КДБ — памёр. Забіты жыхар кватэры — Андрэй Зельцэр, ён працаваў тымлідам у EPAM Systems. Па некаторых звестках, застрэлены ім сілавік — сябра спецназа "Альфа" КДБ Дзмітрый Федасюк. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму пакуль няма.

Еўрарадыё вырашыла ўспомніць іншыя гучныя выпадкі забойстваў сілавікоў у Беларусі.

Наёмны забойца ў Гомелі

Адно з першых і гучных забойстваў міліцыянераў у незалежнай Беларусі. Лістапад 1993 года, наёмны забойца Дзмітрый Графаў спачатку расстраляў машыну мясцовага крымінальнага аўтарытэта Мікалая "Салдата" Салдаценкі проста на прывакзальнай плошчы горада.

Побач з месцам злачынства апынуўся міліцэйскі патруль, які не даў кілеру схавацца ў натоўпе. Міліцыянеры Канстанцін Барысенка і Эдуард Сярогін пачалі пераследаваць забойцу, той стаў адстрэльвацца.

У выніку перастрэлкі кілер застрэліў абодвух пераследнікаў, аднаго з іх — стрэлам у галаву. Нягледзячы на гэта, Графаву схавацца не ўдалося: міліцыянеры, якія падаспелі на месца, застрэлілі наёмнага забойцу.

Наёмный убийца, охотник на собак и рецидивист: кто в Беларуси убивал силовиков
Старшына Канстанцін Барысенка і сяржант Эдуард Сярогін

Рэцыдывіст

У чэрвені 2001 года крымінальнік-рэцыдывіст Сяргей Дзёўкш у часе сумеснай п'янкі забіў сабутэльніка. Ён схаваўся з месца злачынства — яго абвясцілі ў вышук.

Ужо ў жніўні таго ж года яго паспрабавалі затрымаць на кватэры сужыцелькі. У выніку бойкі Дзёўкш застрэліў аднаго з міліцыянераў — маёра Ігара Кашкана.

Пазбегнуўшы затрымання, злачынец уцёк у Польшчу, дзе хаваўся да 2003 года, калі яго затрымала польская паліцыя, і неўзабаве ён быў экстрадаваны ў Беларусь. У 2004 годзе Дзёўкша прысудзілі да пажыццёвага зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

Наёмный убийца, охотник на собак и рецидивист: кто в Беларуси убивал силовиков
Сяргей Дзёўкш / blizko.by

Шэсць нажавых участковаму

Снежань 2007 года ў Светлагорску. Участковы інспектар Юрый Шутаў выязджае на выклік: мужчына пагражае расправай сваёй жонцы.

Па прыездзе Шутава 57-гадовы мужчына пачынае аказваць яму супраціў. Шутаў паспявае папрасіць у дзяжурнай частцы падмацавання. Па прыбыцці міліцыянеры знаходзяць цела Шутава ў пад'ездзе.

Мужчына, які напаў на яго, шэсць разоў ударыў нажом участковага і забраў у яго зброю. Пасля чаго забарыкадаваўся ў кватэры. Калі сілавікі адчынілі дзверы, спецназаўцы, выкарыстоўваючы шумавыя гранаты, узялі кватэру штурмам.

Мужчына, які напаў на ўчастковага, быў знойдзены мёртвым з кулявым раненнем, побач быў пісталет Шутава.

Наёмный убийца, охотник на собак и рецидивист: кто в Беларуси убивал силовиков

Паляўнічы на сабак

Студзень 2013 года ў Мінску, нарад міліцыі прыбыў на вуліцу Машыністаў: мясцовыя расказалі, што мужчына ходзіць па вуліцы са зброяй і адстрэльвае сабак.

Сілавікі, якія прыбылі, спачатку размаўляюць з мужчынам, і той спярша нават згаджаецца паехаць у РУУС. Але раптам дастае зброю і пачынае страляць па міліцыянерах. Уцякаючы ад агню ў адказ, ён хаваецца ў гаражы.

Акрамя пісталета, у мужчыны аказваецца яшчэ абрэз з паляўнічай стрэльбы. У ходзе перастрэлкі гіне 37-гадовы прапаршчык Ігар Іванчык. На штурм гаража прыбывае спецназ МУС "Алмаз" і АМАП. У ходзе штурму стралка знаходзяць мёртвым: ён стрэліў сабе ў галаву з абрэза.

Наёмный убийца, охотник на собак и рецидивист: кто в Беларуси убивал силовиков
Прапаршчык Ігар Іванчык

Смерць у Бабровічах

Жнівень 2018 года ў вёсцы Бабровічы пад Івацэвічамі ў Брэсцкай вобласці. Паводле афіцыйнай версіі, міліцыянеры прыехалі ў вёску "праводзіць планавую праверку парадку захоўвання зброі ў насельніцтва".

У часе гэтай праверкі мясцовы дасведчаны паляўнічы Сяргей Дзьячок адкрывае стральбу па міліцыянерах, якія падышлі да ўвахода на яго ўчастак. У ходзе перастрэлкі быў смяротна паранены 42-гадовы ўчастковы Ігар Лукашэвіч: ён памёр да прыбыцця дапамогі. Яшчэ адзін міліцыянер быў паранены і дастаўлены ў бальніцу.

Мясцовыя жыхары расказваюць, што паміж Дзьячком і Лукашэвічам за некалькі дзён да гэтага адбыўся асабісты канфлікт праз незаконную рыбалку на возеры. Таксама яны расказваюць, што Дзьячок пастаянна пісаў скаргі на мясцовых міліцыянераў, у тым ліку на забітага ўчастковага. Скардзіўся на браканьерства на возеры і беззаконне з боку міліцыі.

Пасля кароткай перастрэлкі Дзьячок забарыкадаваўся ў доме, адмаўляўся здавацца і пагражаў зноў пачаць страляць. У вёску прыбыў спецназ. У ходзе спецаперацыі стралка ўдалося ўзяць жывым.

У снежні 2018 года эксперты прызналі яго бессвядомым.

Наёмный убийца, охотник на собак и рецидивист: кто в Беларуси убивал силовиков
Забойства ў Бабровічах / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі